14 ліпеня на Дзятлаўшчыне з рабочым візітам знаходзіцца Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Сяргей Кавальчук.
Сяргей Міхайлавіч ужо азнаёміўся са спартыўнай базай некалькіх аб’ектаў райцэнтра – Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава і стадыёна “Колас”.
Там госці сустрэліся з трэнерам-выкладчыкам па футболе Дзятлаўскай ДЮСШ Уладзімірам Ганчаром і юнымі футбалістамі.
– Футбол на Дзятлаўшчыне развіваецца актыўна, – адзначыў Сяргей Кавальчук, – аднак вам, дзеці, трэба старацца яшчэ больш, каб сярод вас выраслі футбалісты Гродзенскага “Нёмана”, Мінскага “Дынама”, Салігорскага “Шахцёра”, нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь, каб беларускі футбол быў паспяховы і перспектыўны. Упэўнены, што ў нас ёсць дастойныя маладыя рэзервы, аднак іх трэба заўважыць, навучыць, перадаць у зборныя.
Уладзіміру Ганчару, як трэнеру, які ўмее зацікавіць моладзь футболам, Сяргей Кавальчук уручыў ад Беларускай федэрацыі футбола падарачны гадзіннік, а Дзятлаўскай ДЮСШ – футбольныя мячы і 22 камплекты формы.
Як вядома, сярод відаў турызму на Дзятлаўшчыне перавагу мае лячэбна-аздараўленчы, таму госці раёна не маглі не наведаць яшчэ адну нашу славутасць – санаторый “Радон” ААТ “Белаграздраўніца”.
Дзятлаўская раённая газета “Перамога”
(мужчины)
Дечич (Черногория) – Динамо (Минск)
(юноши, девушки)
(мужчины, женщины, юниоры, юниорки, юноши, девушки)
(юноши, девушки)