Министерство спорта и туризма Республики Беларусь
Одно окно
 220030, г. Минск, ул. Кирова, 8, кор. 2
(017) 2004966; 327-76-22 (факс) 
info@mst.gov.by; tourism@mst.gov.by
 

Актуально

СМИ о нас

26 февраля 2021
Спартсмен Мацвей Волкаў: Я люблю, калі кіпяць страсці  Спартсмены — людзі моцныя не толькі целам, але і духам. Спорт вучыць думаць на тры крокі наперад, аналізаваць сітуацыю і прымаць правільныя рашэнні. У атлетаў ёсць чаму павучыцца. У рубрыцы «Моцныя думкі» мы прапануем даведацца, аб чым думаюць спартсмены. Мацвей Волкаў — спартсмен-сенсацыя, і не толькі таму, што ён сын вядомага савецкага скакуна з шастом Канстанціна Волкава. У 16 гадоў Мацвей ужо паспеў пабіць сусветны юнацкі рэкорд, узляцеўшы на 5,50 метра. Спыняцца на гэтым ён не збіраецца, у яго ёсць справа спартыўнага гонару. Хлопец кінуў выклік рэкардсмену свету Арманду Дзюпланцісу, які ў 2020 годзе перапісаў 26-гадовы рэкорд Сяргея Бубкі (6,14 метра), скокнуўшы 6,18. З 2020 года Мацвей Волкаў выступае за Беларусь. Для беларускай лёгкай атлетыкі яго пераход — падзея гістарычная. Не даведацца аб «моцных думках» спартыўнага вундэркінда было б недаравальна.