Беларускія канькабежцы заваявалі 16 узнагарод на Кубку наймацнейшых у Мінску

28.02.2025

У актыве нашай каманды па пяць залатых і сярэбраных, а таксама шэсць бронзавых медалёў. Перамогі на турніры атрымалі Ганна Дамарацкая (1000 м), Марына Зуева (3000 м), Ягор Дамарацкі (5000 м), Віктар Рудэнка (1500 м), а таксама ў жаночым камандным спрынце.

Ігнат Галавацюк стаў трохразовым прызёрам: два сярэбраныя і бронзавыя. Далей нашых атлетаў чакае фінал Кубка Расіі, які з 7 па 9 сакавіка прыме канькабежны цэнтр у Каломне.

Падзяліцца:

Інфармацыйныя рэсурсы