У другі дзень спаборніцтваў на канькабежным стадыёне "Мінск-Арэны" беларусы папоўнілі скарбонку ўзнагарод пяццю медалямі: адным золатам, адным срэбрам і трыма бронзамі.
Беларуска Ганна Дамарацкая паказала найлепшы вынік на 1000 метраў сярод жанчын - 1:16.96.Серабро і бронзу выйгралі Ірына Кузняцова і Аляксандра Краўчанкі з Расіі, якія ўступілі Дамарацкай больш за паўтары секунды. На аналагічнай дыстанцыі ў мужчын Ігнат Галавацюк узяў срэбра. Перамогу атрымаў расіянін Віктар Муштакоў. Бронза - у яшчэ аднаго беларуса Віктара Рудэнкі.
Яшчэ дзве бронзы беларусы выйгралі ў камандных гонках: жаночае трыо ў складзе Ганны Кавалёвай, Кацярыны Крупянковай і Юліі Малюкевіч паказалі трэці вынік - 3:22.40. Мужчынская каманда, у склад якой увайшлі Яўген Болгаў, Ягор Дамарацкі і Андрэй Ільюцік таксама фінішавалі трэцімі - 3:59.69.
Пасля двух дзён Кубка наймацнейшых у актыве беларускай каманды 11 медалёў (4-4-3). Заўтра спартсмены вызначаць найлепшых на дыстанцыі 1500 м, а таксама ў мас-стартах.
Прэс-служба Міністэрства спорту і турызму