18 лютага ў "Раўбічах" у рамках Кубка наймацнейшых спартсменаў па біятлоне адбыліся індывідуальныя гонкі.
Гонка прайшла ва ўсечаным фармаце: замест традыцыйных 15 км дзяўчаты прабеглі 12,5 км, а за кожны промах на стральбе ўдзельніцы атрымлівалі ў пасіў не адну хвіліну, а 45 сек. Залаты медаль заваявала расіянка Ірына Казакевіч, якая дапусціла ўсяго адну прамашку і была адной з самых хуткіх на лыжні. Чэмпіёнка спрынту і пасьюта Наталля Шаўчэнка дадала да медальнай скарбонкі срэбра, тройку прызёраў замкнула Кацярына Машкова.
Лепшай з беларусак стала Дзінара Смольская. Сярэбраная медалістка дзвюх папярэдніх гонак у "Раўбічах" дапусціла тры недакладныя стрэлы і заняла пяты радок. Услед за Дынарай у 0,4 сек. размясцілася Ганна Сола: пасля трэцяй агнявой мяжы Ганна мела 3-і графік пры дзвюх памылках на стральбе, але на заключнай стойцы беларуска прамахнулася яшчэ двойчы і выпала з тройкі.
У мужчын на дыстанцыі 15 км лепшым з беларусаў стаў Дзмітрый Лазоўскі: на чатырох агнявых рубяжах наш спартсмен дапусціў усяго адзін промах, на фінішы яго вынік аказаўся ўсяго на 0,3 секунды горшы за час бронзавага прызёра Аляксандра Паварніцына. Пераможцам стаў Саід Халілі, а на другім радку размясціўся Антон Бабікаў (абодва - прадстаўнікі Расіі).
Наступным відам праграмы на Кубку наймацнейшых спартсменаў стане адзіночная змешаная эстафета, якая пройдзе ў чацвер вечарам (20:00).